Ці згуляе Захад паводле правілаў Лукашэнкі? «ПраCвет» з Сяргеем Пелясою

Тэмы праграмы:

Чорны дзень беларускіх дыпламатаў. Навошта дзяржаве з канцлагерам патрэбныя амбасады?

Беларускія амбасады… аптымізуюць. Маўляў, навошта нам дыпламатычныя пляцоўкі ў несяброўскіх краінах – такім пытаннем задаліся на паседжанні ў Лукашэнкі, прысвечанаму працы Міністэрства замежных справаў. І выглядае на тое, што гэта не пустыя пагрозы. Кіраўнік айчыннай дыпламатыі Уладзімір Макей узяў пад казырок і паабяцаў, што прынамсі ў некалькіх краінах свету Беларусь свае дыппрадстаўніцтвы закрые. Чаму гэта ці не самая змрочная навіна ў беларускай палітыцы з леташняга жніўня, Усевалад Шлыкаў.

Рэжым Лукашэнкі можа пачаць гандаль палітвязнямі ўзамен на адмену санкцыяў. Ці пойдзе Еўрапейскі звяз на такую ўгоду?

Інтэрв’ю Алеся Сіліча, нашага карэспандэнта ў Брусэлі, з Урмасам Паэтам, дэпутатам Еўрапейскага парламенту, былым міністрам замежных справаў Эстоніі. Палітык таксама ацэньвае палітыку Уладзіміра Пуціна ў дачыненні Беларусі і абмяркоўвае шанцы на перамовы паміж уладамі Беларусі і дэмакратычнымі сіламі.

Лукашэнка знаходзіць ворагаў унутры Беларусі ды за яе межамі. Ці здасць ён Крамлю сваіх прапагандыстаў?

Лукашэнка прызначыў былога менеджара тэлерадыёкампаніі «Мір», якая фармальна ёсць структураю СНД, новым міністрам інфармацыі. На гэтым фоне адбываецца ўзмацненне ціску на незалежныя СМІ ды пошук ворагаў унутры і звонку краіны. Што хоча бачыць Лукашэнка на інфармацыйным полі Беларусі, і ці згодны ён падпарадкаваць сваю прапаганду Крамлю? Адказ шукаў Зміцер Міцкевіч.

Беларусь ужо не донар міжнароднай стабільнасці. Чаму Менск страціў давер Кіева?

Эскалацыя гібрыднай агрэсіі Расеі супраць Украіны зноў у цэнтры ўвагі свету. Занепакоенасць Кіева і заходніх лідараў выклікала павелічэнне вайсковай прысутнасці Расеі бліз украінскай мяжы. Недавер Украіна выказала і да Менску як да пляцоўкі перамоваў трохбаковай кантактавай групы для пераадолення канфлікту на Данбасе. Чаму ж нашыя суседзі больш не лічаць Беларусь надзейным партнёрам? Наколькі рэальная перспектывы адкрытай ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны? Разбіралася Юлія Лабанава.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:35. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота вокладкі: Stasevich / BelTA / TASS / Forum

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Кампраметацыя дыверсантаў з беларускімі пашпартамі. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Лукашэнка губляе кантроль над КДБ і войскам

Аляксандр Лукашэнка гуляе ў смяротную гульню. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Лукашэнка знік у Маскве. Парад скончыўся скандалам. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Новая Ваенная дактрына Лукашэнкі. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Рэвалюцыя ў палку Каліноўскага. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

З якою мэтаю на Лукашэнку ціснулі ў Крамлі? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Пуцін патрабуе ад Лукашэнкі транзіту ўлады ў 2024. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою