Прыхільнікі Лукашэнкі прыляцелі з космасу?

Сённяшні госць «Размовы» – філосаф Павел Баркоўскі. У сваіх сацыяльных сетках ён піша хроніку беларускай вайны. Калі гэта вайна, то каго з кім? Дабра са злом? Мінулага з будучыняй? Што адбываецца з беларусамі, якія вось ужо год збіваюць, катуюць і рэпрэсуюць сваіх жа суграмадзянаў? На гэтыя ды іншыя пытанні Павел Баркоўскі адказваў Віталю Цыганкову.

Некаторыя думкі, агучаныя Паўлам Баркоўскім падчас размовы:

  • У нашай краіне ідзе вайна паміж рознымі тыпамі грамадства.
  • Цяпер у Беларусі ажываюць біблійныя гісторыі, адбываецца класічнае супрацьстаянне дабра і зла.
  • Каштоўнасці кіраўніцтва Беларусі не адпавядаюць часу, інфармацыйнай эры.
  • З аднаго боку ў Беларусі IT-спецыяліст – прадстаўнік новай прафесіі, а супраць яго – сілавік, прадстаўнік адной з найстарэйшых прафесіяў, абаронца ўладаў.
  • На зло не адказваюць дабром, на зло адказваюць справядлівасцю.
  • Нягледзячы на жахі вайны трэба заставацца людзьмі.

Размову цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat news».

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?