Канчатковае развязанне пытання коштаў

Чаму выкарыстанне цанавога кантролю для барацьбы з інфляцыяй – гэта вельмі шкодная рэч? Разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

Курс, закладзены ў імпартных таварах, якія з’яўляюцца на нашых рынках, насамрэч не той, які мы бачым у абменніках. Таму існуюць рызыкі дэвальвацыі ды любога пагаршэння сітуацыі. Лукашэнка даў загад: кошты мусяць стаяць. Прычыны гэтай зʼявы тлумачыць эканаміст Сяргей Чалы:

«Беларускі рубель за час вайны насамрэч вырас, як расейскі рубель, да долара і да еўра. Але ён у той жа час патаннеў прыкладна на 20 % да расейскага рубля. І гэта цяпер галоўны фактар цанавой канкурэнтаздольнасці. Таму што экспарцёры ў Расею добра працуюць, бо ў іх ёсць заўсёды адваротны бок. Калі ў цябе Расея цяпер займае 70–80 % гандлёвага абароту ў імпарце, то будзе 90 %. Гэта значыць, імпарт упаў з Еўропы. Тое, што заходзіла з Захаду, цяпер заходзіць праз Расею. Плюс энерганосьбіты, якія зафіксаваныя ў расейскіх рублях».

Апроч таго, што дзяржава закрывае мікраэканамічныя сігналы, як рост коштаў, яна падае гэтым вельмі няправільны макраэканамічны сігнал.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Галоўчанка заступіўся за эканоміку
  • Вяртанне да ваеннага камунізму
  • Прафсаюзы – квазі-сілавыя ведамствы, якія здзяйсняюць рэйды па крамах

Belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Лукашэнка: Расея праглыне ўсё!

Лукашэнка распрадаў эканамічны суверэнітэт

Урад прагназуе рост ВУП і даходаў. Адкуль?!

Продаж глебы Кітаю – вяршыня эканомікі Беларусі?

Чалы: Эканоміку перабудоўваюць на доўгі крызіс

Як Лукашэнка ўяўляе сабе «стымуляванне» інвестыцыяў

Чалы: Эканоміку рыхтуюць да 15 гадоў ізаляцыі

Эканоміка сыдзе ў цень