Зміцер Лукашук: «Ціханоўская – выдатны прыклад беларусізацыі»

14 траўня 1995 году прайшоў ініцыяваны Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндум, у выніку якога беларуская мова перастала быць адзінай дзяржаўнай. Які шлях прайшла беларуская мова за гэтыя гады, як да яе ставіліся дзяржава і грамадства? Ці не час беларусам на фоне вайны Расеі супраць Украіны больш актыўна пераходзіць на беларускую мову?

Гэтыя ды іншыя пытанні Віталь Цыганкоў у «Размове» абмяркоўваў з журналістам Еўрарадыё, аўтарам кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя» Змітром Лукашуком.

Пэўныя думкі, што выказаў Зміцер Лукашук у часе «Размовы»:

  • Лукашэнка ў 1995 годзе згуляў на свой ядравы электарат
  • На сёння мы маем канкрэтнае выцісканне беларускай мовы
  • У канцы 80-х – пачатку 90-х у горадзе, калі чулі беларускую мову, казалі, што чалавек з вёскі прыехаў, а цяпер, калі ў вёску прыязджаеш і гаворыш па-беларуску, цябе лічаць гарадскім
  • Спрыянне чыноўнікаў беларусізацыі – палітычны шпагат, спроба прадаць гэта Захаду
  • 20 год навучыў людзей самаарганізацыі і адказнасці

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».

Калаж з фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum; David Parry / PA Images / Forum; Еўрарадыё

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?