Як каліновец Кусь кусаў расейскіх акупантаў

Былы каліновец піша кнігу пра вайну. Падрабязней у праграме «Беларускі свет»:

Аляксандр Клачко на пазыўны Кусь назваў сваю кнігу, прысвечаную вайне ва Украіне, «Быць беларусам». Пасля ўдзелу ў акцыях пратэсту 2020 года Аляксандр з’ехаў у Літву, а з пачаткам вайны – ва Украіну. Прайшоў цяжкія баі і быў камісаваны праз стан здароўя.

«Вярнуўся зноў у Вільню, таму што не мог быць на кантракце ЗСУ. У Літве я не маю ніякіх прэферэнцыяў у сувязі з тым, што ўдзельнічаў у баявых дзеяннях ва Украіне. Я звычайным чынам пайшоў да звычайнага доктара, больш-менш лекі падабралі. Ныркі, якія пашкоджаныя, ужо не вернеш, але гэты працэс замарожваецца».

Цяпер у Вільні піша кнігу  пра сваіх суайчыннікаў у палку Кастуся Каліноўскага і ўдзел у вайне. «Я не ваяваў за Украіну, я ваяваў супраць Расеі», – кажа Аляксандр Кусь.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Святочны каравайны абрад на Юр’я

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Хто знішчае помнікі беларускім ваярам у Кіеве?

Што з палоннымі каліноўцамі?

Хто страляў у Аляксандра Тарайкоўскага?

Лукашэнка забраў маці – малы сын на яе забыўся

Міхаіл Жамчужны пасля 11 гадоў турмы знайшоў новы дом

«Дзімку ўсе дапамагалі». Уся турма апекавалася палітвязнем

Сведчанні ахвяраў лукашэнкаўскага рэжыму

Ганаровага беларускага консула ў Швейцарыі хочуць адклікаць за супрацу з Лукашэнкам