Аляксандр Лукашэнка – у Дубай і Кітай, Святлана Ціханоўская – у ЗША. Ціханоўская – у сталіцу Еўрапейскага Звязу, а Лукашэнка – у Афрыку. Праз некалькі дзён пасля Ціханоўскай у Вашынгтон прылятае Уладзімір Зяленскі. У праграме «ПраСвет» мы патлумачым, што ўсё гэта азначае.
Калі з сістэмы выпадзе Лукашэнка – рэжым разваліцца. Каб перажыць, ён схаваўся пад парасон блоку дыктатараў, мяркуе Улад Кобец, госць праграмы «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою. Дырэктар аналітычнага цэнтру «iSANS» – Міжнароднай сеткі стратэгічнага дзеяння для бяспекі – аналізуе візіты Лукашэнкі ў Азію і Афрыку, а Святланы Ціханоўскай – у ЗША і ў сталіцу Еўразвязу.
Ці гатовы Захад адстойваць незалежную Беларусь?
Стратэгічны дыялог паміж Злучанымі Штатамі і дэмакратычнымі сіламі Беларусі на чале са Святланаю Ціханоўскаю пачаўся. Адразу пасля яго кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету паляцела ў Брусель, каб адстойваць беларускія інтарэсы ў сталіцы Еўразвязу. Ці гатовы Захад адстойваць незалежную Беларусь? Ці мяняецца стратэгія ЗША і Еўразвязу ў дачыненні беларусаў? Пра што ўдалося дамовіцца ўжо, а што яшчэ наперадзе? У матэрыяле Ірэны Кацяловіч і Алеся Сіліча.
Лукашэнка схаваўся пад парасон блоку дыктатараў
Улад Кобец каментуе візіты беларускай дэлегацыі ў Вашынгтон. Эксперт мяркуе, што да вайны не ўсе разумелі важнасці Беларусі. Злучаныя Штаты прымуць новы закон, працяг Акту пра дэмакратыю ў Беларусі. Раней такога не было. Пачаў працаваць новы механізм кантактаў ураду ЗША і дэмакратычных сілаў Беларусі, заявіў Улад Кобец.
Што Лукашэнка адкапаў у Афрыцы?
«Заўтра пачынаем капаць», – кажа Лукашэнка. Капаць ён збіраецца ў Афрыцы. Часу мала, канкурэнтаў шмат. А тут такі шанец – пасябраваў з амаль найстарэйшым дыктатарам на планеце. Што Лукашэнка адкапаў у афрыканскіх дзяржавах – Экватарыяльнай Гвінеі і Кеніі, у якой правёў цэлыя тры гадзіны? Сюжэт Надзеі Бельскай.
Якую задачу ставіць сабе Лукашэнка ў Афрыцы? Каментуе Улад Кобец
Выканаўчы дырэктар «iSANS» думае, што ўлада Лукашэнкі пяройдзе да калектыўнай хунты, і калі ён выпадзе з сістэмы, то сістэма разваліцца.
Зяленскі вярнуўся з Вашынгтону. Чаму ЗША не могуць вылучыць Украіне вялікага пакету дапамогі?
Візіт Уладзіміра Зяленскага ў ЗША скончыўся. Замест 61 мільярда долараў фінансавай дапамогі ад Злучаных Штатаў Украіна атрымае пакуль 200 мільёнаў. Гэта добра, але не дастаткова, каб перамагчы ў вайне. Чаму Вашынгтон ужо некалькі месяцаў не можа вылучыць доўгатэрміновага вялікага пакету фінансавання для Украіны? Высвятляла Вольга Міцкевіч.
Сяргей Пеляса і Улад Кобец – пра найгоршы сцэнар у вайне Расеі супраць Украіны. Што будзе з Беларуссю, калі ўкраінцы не перамогуць?
Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook ! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн,на YouTube-канале і на нашай старонцы.