ГУБАЗіК стварыў «атрад самагубцаў» для Аляксандра Лукашэнкі

Беларус, які пераехаў у Польшчу, распавёў, што прадстаўнікі беларускай арганізаванай злачыннасці прымушалі яго сачыць за апазіцыянерамі ў выгнанні. Ці супрацоўнічае крымінальны свет з прадстаўнікамі ўладаў Беларусі – і калі так, наколькі распаўсюджаная такая з’ява? Глядзіце ў новым выданні «Шчыра кажучы» з Арынаю Маліноўскай.

Ігар Дзянісаў. Скрыншто з праграмы «Шчыра кажучы»

Ігар Дзянісаў ужо быў пад судом, а тры гады таму ён з’ехаў у Польшчу, дзе перабіваўся часовымі падпрацоўкамі і крадзяжамі. Калі пайшла хваля палітычнай іміграцыі беларусаў у Польшчу, ён таксама вырашыў атрымаць статус уцекача.

У лагеры ўцекачоў пазнаёміўся з двума беларусамі, разам з імі стаў здымаць кватэру. Адзін з тых хлопцаў – відэааператар, які супрацоўнічае з Паўлам Латушкам. У верасні мінулага года ў іхную кватэру прыйшла група невядомых людзей, яны збілі Ігара і забралі тэлефон і аўтамабіль. Тады ён прызнаўся суседзям, што гэта былі хлопцы крымінальнага аўтарытэта на мянушку Кушнер. Яны патрабавалі ад яго сачыць за аператарам Паўла Латушкі і дакладаць цікавую інфармацыю ім. А збілі за тое, што ён адмовіўся.

Якое месца ў гэтай справе займае былы супрацоўнік ГУБАЗІКу Уладзімір Ціхіня і «злодзей у законе» на мянушку Кушнер? Як спецслужбы вярбуюць крымінальнікаў? Чаму злодзеі называюць Уладзіміра Ціхіню – «ганаровым мянтом»? Глядзіце ў відэа.

Праграма «Шчыра кажучы» выходзіць штосераду а 19:05 у эфіры «Белсату», а таксама на нашым YouTube-канале.

Калаж з фота: Nikolai Petrov / TASS / Forum, https://www.primecrime.ru/, YouTube канал «Александр Александров»

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Што Лукашэнка паабяцаў Пуціну? – на паліграфе Іван Падрэз

Пра стасункі з Марзалюком, змаганне з хваробай і піва з Дзермантам

Доказы супраць Мінздароўя, «мана» Фонду медсалідарнасці, стасункі з Маргарытай Ляўчук

Пра моцную банкаўскую сістэму, страту рынкаў і стан эканомікі пасля пандэміі

Калі з’явіцца новы рэдактар на «Еўрарадыё», якое самае ўплывовае беларускае медыя? На паліграфе – Свярдлоў

Пра завербаваных КДБ, сорам перад тымі, каго «здаў» – на паліграфе адвакат Алесь Міхалевіч

Якія настроі на БТ, чаму не пашчасціла Сабаленцы, што пасля вызвалення Івуліна?

Бацька з ГУБАЗіКу. Аперацыя пад руляй пісталета. Што рабілі анархісты ў 2020-м?