Калі Украіна будзе гатовая да вялікага контрнаступу? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Расейскія войскі ў Беларусі заварушыліся. Што яны ў нас робяць?

Толькі пачаліся сумесныя з расейцамі авіяцыйныя вучэнні ў Беларусі, а ўжо загарэўся расейскі самалёт, здольны несці ракеты «Кінжал». Што расейскія войскі робяць у Беларусі? Асаблівая актыўнасць назіраецца на лунінецкім аэрадроме. Там у звышсакрэтных абставінах дарабляюць рамонт для ўтульнага побыту расейскіх вайскоўцаў. Варта адзначыць, што менавіта з гэтай пляцоўкі ў лютым паляцелі адныя з першых ракетаў у бок Украіны. Дык чаму, амаль год пасля, ізноў заварушыліся? І што ў гэты момант адбываецца на зямлі? Разбіралася Надзея Бельская.

«Украінцы выразна аддзяляюць беларусаў ад расейцаў». Інтэрв’ю з валанцёрам, які дапамагае Палку Каліноўскага

Не можаш паехаць абараняць Украіну ад расейскай агрэсіі – стань валанцёрам, дапамагай чым можаш, збірай грошы, рамантуй пікапы. Паводле такога прынцыпу дзейнічаюць актывісты польскай фундацыі «Закрэс». Яны падтрымліваюць не толькі ўкраінцаў, але і беларускіх добраахвотнікаў з палка Кастуся Каліноўскага. Госць «ПраСвету» Антоні Гівойна, паляк, які паходзіць з Беларусі, але жыве на Захадзе.

Далучыцца да збору на зімовую вопратку для ваяроў Палка Каліноўскага

Чаму ў Давосе ўспомнілі пра Беларусь?

Упершыню за трыццаць гадоў Беларусь рэпрэзентаваная на Сусветным эканамічным форуме. Святлана Ціханоўская са сваёй камандаю наведала форум у Давосе, што ў Швейцарыі. Гэта падзея, якой няма альтэрнатывы ў свеце. Лідары дзяржаваў і прадстаўнікі бізнесу сустракаюцца тут у нефармальнай атмасферы, каб абмеркаваць глабальныя праблемы. Беларусь не існавала для іх з пачатку 1990-ых, такая сабе чорная дзірка на мапе. Аднак цяпер нас заўважылі. Што змянілася? Чаму беларускую дэлегацыю запрасілі на форум менавіта сёлета і якія канкрэтныя вынікі можа прынесці візіт беларусаў у Давос?

Калі Украіна будзе гатовая да вялікага контрнаступу? Інтэрв’ю з «Прафесарам Вайна»

Украіна выкарыстоўвае тактыку сучаснага заходняга бліцкрыгу і адначасова пазіцыйную вайну. Для вялікага контрнаступу тэрмінова, самае позняе да траўня, трэба шмат заходніх сучасных танкаў, а не тыя некалькі дзясяткаў, якія адпраўляюць туды сёння. Так лічыць прафесар Люк Дэ Вос, ваенны гісторык, падпалкоўнік Каралеўскіх узброеных сілаў Бельгіі ў адстаўцы. «Прафесар Вайна», як яго часта называюць, у інтэрв’ю Алесю Сілічу падзяліўся разважаннямі пра тое, калі рэальна Украіна будзе гатовая да вялікага контрнаступу, а таксама ацаніў магчымасць вызвалення Крыму. Падрабязнасці – у інтэрв’ю з Бруселю.

Узяць Данбас да канца сакавіка. Шалёныя вайсковыя планы Пуціна

Уладзімір Пуцін увязаўся ў гонку ўзбраенняў з Украінай. Украінцаў падтрымлівае кааліцыя пяцідзесяці дзяржаваў рамштайнскага фармату, а Расею – Беларусь ды Іран. Што зробіць Крэмль цяпер, калі страты расейцаў пад Салядарам і Бахмутам могуць даходзіць да 20 тысячаў? Замест таго, каб залізваць раны, Пуцін мяняе камандуючага ўварваннем ва Украіну і ставіць задачу генералам узяць Данбас да канца сакавіка. Шайгу рыхтуецца да другой хвалі мабілізацыі, і ўжо называюць колькасць – 500 тысяч «мобікаў». На гэтым апетыты расейскіх вайскоўцаў не заканчваюцца. Міністр абароны Расеі абвесціў пра вялікую рэформу расейскага войска. Наколькі ўсё гэта рэальна? Разбіралася Вольга Міцкевіч.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook ! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

 

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Кампраметацыя дыверсантаў з беларускімі пашпартамі. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Лукашэнка губляе кантроль над КДБ і войскам

Аляксандр Лукашэнка гуляе ў смяротную гульню. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Лукашэнка знік у Маскве. Парад скончыўся скандалам. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Новая Ваенная дактрына Лукашэнкі. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Рэвалюцыя ў палку Каліноўскага. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

З якою мэтаю на Лукашэнку ціснулі ў Крамлі? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Пуцін патрабуе ад Лукашэнкі транзіту ўлады ў 2024. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою