Што далей з TUT.by? Сузаснавальнік парталу – пра далейшы лёс

Барацьба беларускага рэжыму з незалежнымі медыямі працягваецца. Падобна, гэтым разам раўнд за ўладнымі структурамі: найбуйнейшы беларускі інтэрнэт-партал TUT.by – пад пагрозаю знішчэння. Ці ёсць шанец ацалець у гэтым баі? Абмяркоўваюць у «Размове» Віталь Цыганкоў і сузаснавальнік TUT.by Кірыл Валошын.

Адна з самых буйных беларускіх рэдакцыяў апынулася на мяжы выжывання. На думку Кірыла Валошына, усё змяніў жнівень 2020 года, калі перад сродкамі масавай інфармацыі стаў выбар: рэальна адлюстроўваць падзеі ці граць у брамку ўраду.

«Сінія пальцы, напэўна, патрабуюць іншых мераў», – заўважыў сузаснавальнік парталу, адказваючы на пытанне пра тое, чым палітыка рэдакцыі магла не задаволіць рэжыму.

Падрабязней – у поўным выданні «Размовы» Віталя Цыганкова з сузаснавальнікам TUT.by Кірылам Валошыным.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Facebook Кірыла Валошына

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?