Лукашэнка ведае, што параза Пуціна магчымая. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

У выданні:

Аляксандр Азараў аналізуе прычыны серыі гучных правалаў спецслужбаў Аляксандра Лукашэнкі

«Нам нельга расслабляцца», – кажа Лукашэнка ў той час, калі бравае КДБ ловіць свайго ж супрацоўніка ў парыку, над Мачулішчамі яшчэ нядаўна дроны партызанаў атакавалі расейскі вайсковы самалёт, а ў Польшчы спецслужбы затрымалі небывалую ў гісторыі групу расейскіх агентаў, сярод якіх трое маюць пашпарты Рэспублікі Беларусь. Сістэма бяспекі рэжыму Лукашэнкі развальваецца? Пра гэта інтэрв’ю Сяргея Пелясы з Аляксандрам Азаравым, кіраўніком ініцыятывы BYPOL ды прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінету ў пытанні ўзнаўлення законнасці і правапарадку.

Ліквідацыя тэрарыста. Як вялікі поспех пераўтварыўся ў правал

Гучная аперацыя спецслужбаў Лукашэнкі ў Горадні, падчас якой баевікі групоўкі «КДБ Альфа» забілі тэрарыста з падробленым расейскім пашпартам і апазіцыйнымі каранямі, аказалася фэйкам. BYPOL спатрэбілася некалькі гадзінаў, каб ідэнтыфікаваць так званага тэрарыста, які аказаўся зусім не «беглым», як трубіць рэжымная прапаганда, а супрацоўнікам КДБ Лукашэнкі. Што за гульню вядуць спецслужбы дыктатара і чаму аперацыя, якая павінна была стацца гучным поспехам, аказалася містыфікацыяй? Разбіралася Вольга Міцкевіч.

Валер Кавалеўскі пра маштабны візіт Святланы Ціханоўскай у ЗША

Небывалы паводле маштабаў візіт беларускай дэлегацыі на чале са Святланай Ціханоўскай у Злучаных Штатах Амерыкі. Паездка працягнецца каля тыдня, у графіку – спатканні ў Дзяржаўным дэпартаменце ЗША, парламенце, Форум Каліноўскага, выступ у Гарвардзе і, натуральна, святкаванне Дня Волі з беларусамі ў Вашынгтоне. Ці будзе гэта прарыўны візіт і што ён прынясе беларусам? Ці ЗША дапамогуць беларусам пазбавіцца ад Аляксандра Лукашэнкі? Каментуе з Вашынгтону – Валер Кавалеўскі, намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету і прадстаўнік у замежных справах.

Секс з порназоркай. Ці Трампу закрыюць шлях у Белы дом?

Доналду Трампу могуць выставіць абвінавачанне ў незаконнай выплаце 130-ці тысяч долараў былой порназорцы Стормі Дэньелз. Праблема не ў тым, што выплацілі іх за маўчанне пра сексуальную сувязь з мульцімільянерам, а ў тым, што грошы аформілі як юрыдычныя выдаткі. Калі акружны суд Мангэтану выставіць Трампу арышт, выпадак будзе першым крымінальным абвінавачваннем былому прэзідэнту ЗША ў гісторыі. Як скандал паўплывае на рэпутацыю Трампа? Затопіць ён яго на старце выбарчай гонкі на шляху ў Белы дом ці, наадварот, палітык пераверне яго на сваю карысць? Падрабязнасці – у матэрыяле Юліі Лабанавай.

Загадкавая гульня Сі. Ці Пуцін атрымаў ад Кітаю зброю?

Прэзідэнт Кітайскай Народнай Рэспублікі зрабіў загадкавую заяву ў Расеі. Што азначаюць ягоныя словы пра перамены? Ад трохдзённага візіту Сі Цзінь Піна ў Маскву чакалі шмат, асабліва Уладзімір Пуцін. Гэтыя чаканні апраўдаліся? Ці паабяцаў Кітай Расеі галоўнае, што ёй трэба? Якія мэты ў Маскве пераследаваў таварыш Сі? Якую ролю ён бачыць для сябе і камуністычнага Кітаю ў вайне Расеі супраць Украіны? Сюжэт Ірэны Кацяловіч.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясоюглядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook ! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн,на YouTube-канале і на нашай старонцы.
Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Кампраметацыя дыверсантаў з беларускімі пашпартамі. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Лукашэнка губляе кантроль над КДБ і войскам

Аляксандр Лукашэнка гуляе ў смяротную гульню. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Лукашэнка знік у Маскве. Парад скончыўся скандалам. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Новая Ваенная дактрына Лукашэнкі. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Рэвалюцыя ў палку Каліноўскага. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

З якою мэтаю на Лукашэнку ціснулі ў Крамлі? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Пуцін патрабуе ад Лукашэнкі транзіту ўлады ў 2024. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою