Колькі зарабляюць паплечнікі Аляксандра Лукашэнкі? Зліў ад кіберпартызанаў

У новай праграме «Шчыра кажучы» з Арынаю Маліноўскай гаворка пойдзе пра шляхі ўзбагачэння беларускіх чыноўнікаў. Што трымае іх каля рэжыму – і колькі каштуе іхная любоў да Лукашэнкі?

Кіберпартызаны злілі аўтарам праграмы заробкі беларускіх чыноўнікаў. Гэтак, былая старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына афіцыйна атрымлівала каля $ 17 тысяч на год, самая вялікая сума была за 2008 год – больш за $ 24 тысячы, або $ 2 тысяч долараў штомесяц. Ва ўласнасці Ярмошынай – дом у Драздах плошчаю 270 квадратных метраў.

Сама экс-старшыня Цэнтрвыбаркаму прызналася ў інтэрв’ю, што набыла жытло за $ 300 тысячаў. Паводле нашых самых грубых падлікаў, збіраць гэтыя грошы Ярмошынай давялося б мінімум 12 з паловаю гадоў, пры гэтым цалкам адкладаючы заробак. Але сваю пасаду яна займала з 1996 года. Сама яна казала, што каб набыць дом у Драздах, прадала кватэру, а таксама пазычыла грошы ў заможных сябровак.

Інсайдары кажуць пра ўзаемныя даносы чыноўнікаў

Ігар Карпенка на пасадзе намесніка старшыні Менскага гарадскога выканаўчага камітэту зарабляў каля $ 600 на месяц, а на пасадзе намесніка старшыні Пастаяннай камісіі міжнародных справаў і сувязяў – каля $ 1,5 тысячы. Дзейны міністр спорту Сяргей Кавальчук у 2019 годзе штомесяц атрымліваў больш за $ 1 тысячу долараў.

Адна з самых набліжаных да Лукашэнкі асобаў – ягоная прэс-сакратарка Наталля Эйсмант. Ейны заробак – больш за $ 2 тысячы на месяц.

Экс-старшыня Парку высокіх тэхналогіяў Валерый Цапкала, госць праграмы, распавядае пра «рэзервавы фонд прэзідэнта»:

«Магчыма, такім давераным асобам яшчэ і ёсць нейкая дадатковая каса, з якой яны атрымліваюць грошы. Гэтая каса называецца «рэзервавы фонд прэзідэнта». Туды дзяржпрадпрыемствы дастаўляюць увесь прыбытак, што яны маюць з нафты, гандлю нафтаю, гандлю драўнінай, калійнымі ўгнаеннямі. То бок, гэта паступае ў ягоны фонд […]».

Таксама ў праграме:

– Былая журналістка дзяржаўнага тэлеканалу прызналася, што дзейны міністр дамагаўся яе, а сам заняў высокую пасаду, ажаніўшыся з дачкою Лукашэнкавага сябра.

– Як трапіла ва ўладу Наталля Качанава, і хто дапамог ёй рухацца па кар’ернай лесвіцы?

– Хто, урэшце, падарыў Лукашэнку «Тэслу»?

Праграма «Шчыра кажучы» выходзіць штосераду а 19:05 у эфіры «Белсату», а таксама на нашым YouTube-канале.

Фота: president.gov.by

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Што Лукашэнка паабяцаў Пуціну? – на паліграфе Іван Падрэз

Пра стасункі з Марзалюком, змаганне з хваробай і піва з Дзермантам

Доказы супраць Мінздароўя, «мана» Фонду медсалідарнасці, стасункі з Маргарытай Ляўчук

Пра моцную банкаўскую сістэму, страту рынкаў і стан эканомікі пасля пандэміі

Калі з’явіцца новы рэдактар на «Еўрарадыё», якое самае ўплывовае беларускае медыя? На паліграфе – Свярдлоў

Пра завербаваных КДБ, сорам перад тымі, каго «здаў» – на паліграфе адвакат Алесь Міхалевіч

Якія настроі на БТ, чаму не пашчасціла Сабаленцы, што пасля вызвалення Івуліна?

Бацька з ГУБАЗіКу. Аперацыя пад руляй пісталета. Што рабілі анархісты ў 2020-м?