Збіраем аматарскія фотаздымкі, падтрымліваем новы альбом Вольнага хору і глядзім кіно пра Навальнага

Нацыянальнага беларускага павільёну на Венецыянскім біенале гэтым разам не будзе – так пастанавіла Міністэрства культуры. Мастак і куратар Андрэй Дурэйка лічыць, што без прысутнасці на мапе мастацкай Беларусі можа не застацца і на мапе палітычнай.

А на кінафестывалі «Сандэнс» у Солт-Лэйк-Сіці адбылася прэм’ера дакументальнага фільму «Навальны» пра расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, якога ўжо больш за год трымаюць у расейскай турме.

Тым часам ініцыятыва «VEHA» збірае чарговую калекцыю фатаграфіяў з нашых сямейных архіваў. Гэтым разам чакаюцца здымкі людзей у кантакце з прыродаю. Кожны можа паўдзельнічаць у зборы альбо нават трапіць у кнігу, куды будзе адабранае найцікавейшае. Інфармацыю можна знайсці на сайце праекту veha.by.

А Вольны хор працуе над сваім ужо трэцім альбомам «Песні вольных людзей». Прэзентаваць яго мяркуецца на Дзень Волі, 25 сакавіка. Распытваем пра альбом і заклікаем падтрымаць каманду на адмысловай пляцоўцы.

Фота вокладкі: veha.by

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Мацей Радзівіл: Крызіс у Расеі адкрывае шанцы для пераменаў у Беларусі

Дырэктар і ўлюбёнец «Берлінале» пра ковід і Беларусь

Менш фільмаў і гасцей, але ўжывую: адкрыўся Берлінскі міжнародны кінафестываль

Філосафы і фільммэйкеры пра жаночы супраціў

«Цябе пазнаюць і ты проста не атрымліваеш працы» – Памідораў пра скасаваныя канцэрты і пераезд у Польшчу

Што робіць Беларуская рада культуры і хто яе фінансуе?

Агнешка Голянд: «Жанчыны пагоняць гэтага дзеда»

Саша Філіпенка пра свае жаданні ў будучым годзе, а мы – пра вынікі года ў культуры