Якую нерухомасць маюць прыспешнікі Лукашэнкі ў Дубаі?

Маштабны зліў звестак пра дубайскую нерухомасць засведчыў, што замежнікі ўклалі больш за $ 145 мільярдаў долараў у мясцовыя офісы, кватэры і сядзібы. Ёсць сярод іх і беларусы.

Актуальная на 2020 год інфармацыя трапіла ў рукі амерыканскай некамерцыйнай арганізацыі C4ADS, што вывучае міжнародныя злачынствы і канфлікты. Яна падзяліліся звесткамі пра дубайскую нерухомасць з аўтарамі праграмы «Давайце разбірацца», якія разам з калегамі з OCCRP прааналізавалі дадзеныя з гэтага зліва.

У дубайскай базе журналісты выявілі больш за 130 беларусаў. Яны валодаюць 220 аб’ектамі нерухомасці на $ 60 мільёнаў. Аўтары праграмы «Давайце разбірацца» узяліся скласці свой рэйтынг. У топе – пяцёра асобаў, блізкіх да беларускіх уладаў, якія мелі дапамогу або падтрымку ад Аляксандра Лукашэнкі і трапілі пад заходнія санкцыі ці апынуліся за кратамі і могуць быць хаўруснікамі ў сумнеўным бізнесе. Хто яны? Глядзіце ў чарговым расследаванні праграмы «Давайце разбірацца».

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Як Ірына Абельская зарабляе на школе для «залатой моладзі»

Беларускія найміты Пуціна. Хто яны?

Шэйман запісаў бізнес-імперыю на студэнтку

Артапедаў «зачысцілі» ў інтарэсах сяброўкі Лукашэнак

«Гаманцы» Лукашэнкі выпампавалі з Беларусі мільярд долараў

Чаму ў Беларусі пацыенты пераплачваюць за пратэзы?

Хто стаіць за буйнымі казіно Беларусі?

Якія багацці сябар Аляксандра Лукашэнкі схаваў у Лондане?