Беларусы трапілі ў аблогу акупантаў у Ірпіні

Беларус Павел Васілевіч абраў Ірпінь для жыцця больш за 10 гадоў таму. Прыгожы, зялёны і сучасны горад быў адным з самых папулярных месцаў для жыцця ў Кіеўскай вобласці. А пасля нападзення акупантаў зрабіўся вусцішнаю пасткаю для мясцовых жыхароў.

З першага дня вайны Павел з жонкаю хаваліся ад бамбаванняў і самавольства ў сваім сутарэнні: здавалася б, ва ўласнай хаце неяк бяспечней, сапраўды ведаеш, якія ў цябе ёсць запасы харчоў і дзе лепей схавацца. Але сіла атак была такая, што Павел з сям’ёю практычна не пакідалі сховішча і не мелі магчымасці падняцца па ежу ці ваду. За час у сутарэнні яны з жонкаю схуднелі на 7 кілаграмаў і саслаблі, таму эвакуацыя была вельмі цяжкая.

Самым вялікім узрушэннем для закладнікаў акупантаў з Ірпіня было тое, што літаральна за 30 кіламетраў ад гораду трывала нармальнае жыццё: дзеці хадзілі ў школу, людзі гулялі па вуліцах. І ніхто не мог уявіць, якія жахі адбываюцца ў вобласці.

Сын Міхалка застаўся ва Украіне і адбудоўвае знішчаныя гарады

Цяпер Павел аднаўляе дом. Не зважаючы на тое, што ад жытла засталіся некалькі сценаў і ўчастак, беларус упэўнены: праз некалькі гадоў ён здолее сабраць у гасцях усіх, хто дапамагаў яму і падтрымліваў.

Аўтарскі цыкл «Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны» распавядае пра жыццё ў зоне баявых дзеянняў. Дзяніс Дудзінскі сустрэнецца з беларусамі, якія падтрымалі Украіну ў яе змаганні з расейскімі акупантамі, пакажа партрэты асобаў, якія воляю лёсу аказаліся ў сітуацыі выпрабавання вайною.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Журналісты «Белсату» пра моц беларусаў, перамогу і працу на фронце

«Трэба ліквідаваць шайку Лукашэнкі»: беларускі ваяр пра будучыню Беларусі і вайну

«Трупы ляжалі на кожным кроку». Зміцер Галко пра напад Расеі, марадзёраў і жахі вайны

Дудзінскі заклаўся з Танковічам наконт вайны

Чаму беларусы вярнуліся бараніць Адэсу?

Беларуска паказала, як трэба дбаць пра жаўнераў на перадавой

Сын Міхалка застаўся ва Украіне і адбудоўвае знішчаныя гарады

«Маю сям’ю бамбуе Расея. Пры чым тут Амерыка?» – Канстанцін Якаўлеў у рэпартажы Дзяніса Дудзінскага