Ці будзе Прыгожын слухацца Лукашэнку? «Прасвет» са Змітром Міцкевічам.

Якія пытанні вырашыў Лукашэнка ў Пуціна? Пры чым тут вагнэраўцы? Адкуль будзе напад на Польшчу? Падрабязней у праграме «Прасвет».

Лукашэнка і Пуцін рыхтуюць вайну супраць Польшчы

Лукашэнка з’ездзіў да Пуціна на дыван, пацалаваў ікону, паставіў свечку, а толку, здаецца, ніякага. Ва ўсялякім выпадку пра новыя асігнаванні шклоўскаму дыктатару з боку Крамля не чуваць. А вось пра што чуваць, дык гэта пра прыезд усё новых прыгожынскіх наймітаў і іхныя развязныя паводзіны ў Беларусі ды зухлівыя планы. З якімі перасцярогамі Лукашэнка паехаў да кіраўніка Крамля і ці ўдалося іх залагодзіць? І што можа быць у планах Прыгожына? Сюжэт Юліі Лабанавай.

Пры чым тут вагнэраўцы? Адкуль будзе напад на Польшчу?

Лукашэнка і Пуцін падтакваюць адзін аднаму ў агрэсіўнай антыпольскай кампаніі. Актыўнае фармаванне з Польшчы вонкавага ворага, якое працягваецца ў Беларусі з 2020 года, пачало гучаць па-новаму, калі ў краіне апынуліся галаварэзы з ПВК Вагнэра і, магчыма, ядравая зброя. Цяпер рэжыму быццам бы сапраўды ёсць чым пагражаць, чым дыктатар і карыстаецца. Што праўда, мэты выпадаў Лукашэнкі і Пуціна ў кожнага свае.

Мажлівая гібрыдная атака падчас польскіх выбараў

Як расейская прапаганда спрабуе нацкаваць палякаў і ўкраінцаў адно на аднаго? Якім чынам Крэмль спрабуе паўплываць на выбары ў польскі Сейм? І якія інструменты выкарыстоўвае пуцінскі рэжым для ўплыву на польскае грамадства? Вашай увазе мая размова з Міхалам Марэкам – кіраўніком Цэнтру даследаванняў сучаснай сферы бяспекі.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook ! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн,на YouTube-канале і на нашай старонцы.
Калаж з фота:  Gavriil Grigorov/Kremlin Pool
Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Кампраметацыя дыверсантаў з беларускімі пашпартамі. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Лукашэнка губляе кантроль над КДБ і войскам

Аляксандр Лукашэнка гуляе ў смяротную гульню. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Лукашэнка знік у Маскве. Парад скончыўся скандалам. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Новая Ваенная дактрына Лукашэнкі. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Рэвалюцыя ў палку Каліноўскага. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

З якою мэтаю на Лукашэнку ціснулі ў Крамлі? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Пуцін патрабуе ад Лукашэнкі транзіту ўлады ў 2024. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою