Ці змогуць работнікі перамагчы дыктатуру?

Ці здолеюць беларусы аб’яднацца? Разважаюць вядоўца «Размовы» Уладзімір Мацкевіч і старшыня Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

Пасля таго, што адбылося са значнай часткай беларускага грамадства, відавочна, што салідарнасць у Беларусі – не пустое слова. Напярэдадні Дня міжнароднае салідарнасці працаўнікоў Уладзімір Мацкевіч і Аляксандр Ярашук спрабуюць высветліць, чаму спадзевы на перамогу беларускае рэвалюцыі былі так доўга звязаныя менавіта з работнікамі.

«Калі б у той час [у жніўні. – Белсат] па-сапраўднаму застрайкавалі, пакінулі свае станкі, выйшлі на вуліцы масава, як у 1991 годзе, на МТЗ, МАЗе, МЗКЦ, «Гомсельмаше», БелАЗе, справа на гэтым і была б зробленая. Таму што для нашых уладаў больш зруйнавальнага ўдару нельга ўявіць. Могуць пра страйк банку казаць: «Планктон нейкі страйкуе». Палітычна больш страшна, калі страйкуюць рабочыя», – выказаўся Аляксандр Ярашук.

Але чаму гэтага сцэнара не зрэалізавалі? Ці зменіцца нешта з цягам часу? Падрабязнасці – у «Размове» Уладзіміра Мацкевіча і старшыні Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота: Ірына Арахоўская / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?