Паспяховыя беларусы свету прывядуць да адхілення Лукашэнкі?

Аляксандр Лукашэнка баіцца, што паспяховыя беларусы свету не забудуцца на Беларусь і прывядуць да ягонага адхілення ад улады. Ці магчыма такое? Якія праблемы беларусы пераадольваюць на шляху да поспеху? Валярына Кустава і Ганна Маціеўская, новы «Двубой».

«Для бальшыні беларусаў вымушаная эвакуацыя, эміграцыя, страта радзімы, дому, звыклага жыцця – гэта не беларуская мара і жаданая рэалізацыя ды поспех за мяжой. Гэта цяжкая праца, поўная складанасцяў і расчараванняў, але і надзеяў», – кажа Валярына Кустава.

Аднак нягледзячы на цяжкасці шмат беларусаў дабіваюцца поспеху ў свеце, а створаныя беларусамі кампаніі здабываюць шырокую вядомасць. Дзеля гэтага, на думку, Ганны Маціеўскай, варта ўлічваць тры элементы паспяховай адаптацыі:

1) гатоўнасць да зменаў;

2) рэальныя мэты і матывацыя іх дасягнуць;

3) выкарыстанне новых пазітыўных магчымасцяў у сувязі з рэлакацыяй.

Чаму паспяховыя беларусы за мяжой – сапраўдная пагроза для Лукашэнкі ў Беларусі? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

Госці праграмы:

  • Валярына Кустава, паэтка, аўтарка і вядоўца тэле- і медыяпраектаў, ментарка
  • Ганна Маціеўская, юрыстка, сукіраўніца Усходняга аддзелу WKB Lawyers, старшыня Назіральнай рады Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Інфачыкацілы на службе Лукашэнкі. Як дурыць беларусаў прапаганда

Атака на сям’ю Лукашэнкі

Ствараюць парламент для ўдару ў 2025-м? Што такое Каардынацыйная рада

Ціханоўская адправіць Сахашчыка ў адстаўку і застанецца пасля 2025 года?

Пасыплецца як картачны домік? План ад палка Каліноўскага для Беларусі

Дэвальвацыя рубля праз тры месяцы? Услед за абвалам расейскага

Адкрыюць пункты пропуску, але забароняць рух тавараў праз мяжу?

У Беларусь завезлі муляжы ядравай зброі?