Лукашэнка грае ролю аптыміста. Кітай губляе інтарэс да яго? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

У праграме «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою – аналіз галоўных міжнародных падзеяў вакол Беларусі.

Заклікі Лукашэнкі праігнараваныя на саміце ў Расеі

Удзел Аляксандра Лукашэнкі ў самітах ЕАЭС і СНД у Санкт-Пецярбурзе пацвердзіў глыбокі крызіс расейскіх інтэграцыйных праектаў. Чаму ніхто не хоча яднацца з Пуціным, як Лукашэнка? Якую ролю спрабуе гуляць дыктатар на камеру? Сюжэт Ірэны Кацяловіч. Каментуюць Андрэй Казакевіч і Юрый Дракахруст.

Чаму Кітай страчвае інтарэс да Лукашэнкі і Беларусі агулам?

Дачыненні Лукашэнкі з кітайскімі камуністамі далёка не найлепшыя, нягледзячы на тое, што ён сёлета наведаў Кітай два разы. На юбілейны саміт кітайскага праекту тысячагоддзя «Адзін пояс – адзін шлях» Лукашэнкі не запрасілі. Навошта ён напрасіўся ў Паднябесную пазней? Ці застаецца Беларусь стратэгічным партнёрам Кітаю? Высвятляла Вольга Міцкевіч. Каментуюць Леў Львоўскі і Яўген Красулін.

Аўтар фільму пра вайну ва Украіне: Нас не навучылі ўрокі мінулага

Інтэрв’ю Сяргея Пелясы з Яўгенам Афінееўскім, амерыканскім кінапрадзюсарам і рэжысёрам. Аўтар фільмаў пра Рэвалюцыю годнасці ва Украіне «Зіма ў агні», які намінавалі на «Оскар», і яго працягу «Свабода ў агні» пра вайну Расеі супраць Украіны кажа: «Я не спрабую паказаць вайну, я паказваю людзей, якія змагаюцца кожны дзень». Рэжысёр думае, што «нас не навучылі ўрокі мінулага». Яўген Афінееўскі бачыць у вайне Расеі супраць Украіны трэцюю сусветную, як бы людзі ні адштурхоўвалі гэтую думку.

Калі скончыцца вайна Ізраілю супраць «Хамасу»?

Войска Ізраілю пашырае ваенную аперацыю супраць баевікоў «Хамасу» і разлічвае, што яна працягнецца яшчэ некалькі месяцаў. Ці будзе абвяшчэнне перамогі Ізраілю азначаць заканчэнне палестынска-ізраільскага канфлікту? Ці магчымае мірнае суіснаванне двух народаў пасля спынення гарачай фазы вайны? У магчымых сцэнарах разбіралася Юлія Лабанава разам з Якавам Фалькавым і Яўгенам Красуліным.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook ! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн,на YouTube-канале і на нашай старонцы.

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Кампраметацыя дыверсантаў з беларускімі пашпартамі. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Лукашэнка губляе кантроль над КДБ і войскам

Аляксандр Лукашэнка гуляе ў смяротную гульню. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Лукашэнка знік у Маскве. Парад скончыўся скандалам. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Новая Ваенная дактрына Лукашэнкі. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Рэвалюцыя ў палку Каліноўскага. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

З якою мэтаю на Лукашэнку ціснулі ў Крамлі? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Пуцін патрабуе ад Лукашэнкі транзіту ўлады ў 2024. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою