Гісторык Ігар Кузняцоў: Калі НКВД арыштоўваў, не ўжываў гвалту, што ўжываюць цяпер

Калі не вучыць урокі гісторыі, яна карае паўтарэннем самых цяжкіх і складаных сваіх старонак.

Вядоўца «Размовы» Уладзімір Мацкевіч і гісторык Ігар Кузняцоў пачынаюць гутарку з таго, што параўноўваюць узровень рэпрэсіяў падчас Вялікага тэрору і ў сённяшняй Беларусі. Па словах Ігара Кузняцова, маштаб рэпрэсіяў у незалежнай Беларусі значна большы. Розніца ў тым, што пакуль не расстрэльваюць.

«Для мяне, як для гісторыка, які трыццаць год займаецца гэтай праблемай, гэта быў не проста шок – тое што адбывалася ў жніўні месяцы і не толькі. Калі рэпрэсіўная машына круціцца, кожны дзень дзень суды… Безумоўна, у 1937 за гэта б расстралялі, але сёння іншы час і патрэбна іншае вымярэнне», – выказаўся Ігар Кузняцоў.

Пра спробы перакроіць гісторыю і аб тым, што гэтаму можна супрацьпаставіць, глядзіце ў поўнай версіі «Размовы».

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Valery Sharifulin / TASS / Forum

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?