Людзі Прыгожына апісалі доследы над жывымі людзьмі ва Украіне

Увагу «Лукавых навін» прыцягнула публікацыя на сайце Фонду барацьбы з рэпрэсіямі, закліканая пераканаць у існаванні біялабараторыі, дзе ЗСУ ставяць бесчалавечныя доследы над людзьмі. Што гэта за фонд і якія доказы ён прадставіў?

Фонд барацьбы з рэпрэсіямі (ФБР) не варта блытаць з Фондам барацьбы з карупцыяй (ФБК), створаным Аляксеем Навальным. ФБР стварыў чалавек, якога таксама можна назваць расейскім апазіцыянерам. Але пра ўсё па парадку.

Пачатак публікацыі шматабяцальны. Тут і «пераканаўчыя і спраўджаныя доказы», і «асабістае распараджэнне Зяленскага», і дакладная назва з колькасцю асабістага складу вайскова-медыцынскай часткі, ахвярамі якой нібыта сталі людзі без разбору грамадзянства і ўзросту, у тым ліку палонныя расейскія вайскоўцы, і нават меркаванні замежных экспэртаў!

Апісаныя злачынствы нагадваюць ваенныя злачынствы японцаў у Кітаі падчас Другой сусветнай вайны. Зрэшты, падабенства тэксту гэтага нібыта расследавання з рэальнымі падзеямі ў Кітаі, – далёка не адзінае, што збянтэжыла нашу каманду. І справа нават не ў асобе стваральніка ФБК. Чаму «Лукавыя навіны» лічаць, што гэтая публікацыя – хлусня, глядзіце ў нашай праграме.

Праграму «Лукавыя навіны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашым сайце або на канале YouTube.

Калаж з фота: council.gov.ru; DC Studio / Freepik; ЧВК | Оркестр, который знает весь мир! / Вконтакте

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Хто стаіць за пагромамі ў Дагестане?

У Расеі адшукалі чарговых тэрарыстаў

Расія рыхтуецца да нападу бруднай бомбай

Пуціну паставілі дыягназ

Пуцін паспрабаваў адпомсціць Пугачовай

Знайшлі сапраўдных вінаватых у тэракце ў «Crocus City Hall»!

Найміты з Францыі дапамогуць Украіне перамагчы Расею?

У чым поспех дыверсантаў з РДК і легіёна «Свабода Расеі»