1918. Абвяшчэнне БНР

25 сакавіка 1918 году ў Менску Рада БНР ухваліла Трэцюю ўстаўную грамату, у якой абвяшчалася дзяржаўная незалежнасць Беларусі. Тым самым пытанне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці было пастаўлена ў плоскасць практычнай рэалізацыі.

У фільме расказваецца пра ўнутраныя і вонкавыя прычыны, якія спрыялі абвешчанню БНР, пра тое, як развіваліся падзеі ў тую гістарычную для Беларусі ноч, якія захады далей рабіліся кіраўніцтвам Рэспублікі, каб дзяржаўнасць не засталася папяровай. Інсінуацыі савецкіх і сучасных гісторыкаў абвяргае незалежны даследчык, гісторык Анатоль Сідарэвіч. Фільм здымаўся на месцы гістарычных падзеяў у Менску і Горадні. Аўтар і вядоўца – Вячаслаў Ракіцкі.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Падарвалі 6 эшалонаў, напісалі – 95: як партызанілі ў БССР

Саветы не ратавалі дзеячаў беларускай культуры і кінулі іх немцам

З Беларусі хацелі зрабіць фабрыку смерці

Вайна пачалася з інсцэніроўкі

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр

Як савецкія партызаны забівалі «здраднікаў»: да 70 % былі не вінаватыя

1939–1941. Савецкія рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі

Падчас калектывізацыі ў Беларусі елі людзей