Алесь Міхалевіч: Рэжым зразумеў, што чалавека вымусілі з’ехаць, але гэтым не знішчылі

Дзеянні Святланы Ціханоўскай і Каардынацыйнай рады даказалі, што і з-за мяжы можна паўплываць на сітуацыю на радзіме. Як доўга гэта ўдасца рабіць, разважае госць «Размовы» Святланы Калінкінай, юрыст, палітык Алесь Міхалевіч. Паводле госця праграмы, да фіналу можа быць зусім няшмат часу.

«Што датычыць канкрэтных пытанняў «калі гэта адбудзецца» і гэтак далей, безумоўна, ні адзін палітык, ні нармальны аналітык не будзе казаць. Але я, напрыклад, цалкам згодны з тым, што сказаў Арцём Шрайбан, што такая сітуацыя замарозіцца больш чым на год не можа», – выказаўся Алесь Міхалевіч.

Як гучыць варыянт, пры якім улада Лукашэнкі не рухне яшчэ некалькі гадоў, і да чаго можа прывесці адсутнасць нават сімвалічнага лідара ў ключавы момант – пра гэта ды іншае ў «Размове».

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Alexei Druzhinin / Forum, ТГ-канал прэсавай службы Святланы Ціханоўскай

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?