Аляксандр Дабравольскі: «Гасударавы людзі» – гэта халопы

Тэмаў для размовы пра неадэкватнасць уладаў у нашым жыцці, на жаль, больш, чым хацелася б. Між тым улады гэтыя тэмы ўсё падкідваюць і падкідваюць. Згадаю толькі два выказванні віцэ-прэмʼеркі ўраду Наталлі Качанавай. Першае: беларускія медыкі як працуюць, гэтак і зарабляюць, а таму трэба скарыцца з невялікім заробкам. Другое: маладыя трэнеры ў спартовых школах павінны адэкватна ўспрымаць заробак у 60 долараў ЗША, бо ўсе – «государевы люді» і павінны разумець сітуацыю ў краіне. У «Гарачы каментары»: сябра палітрады АГП Аляксандр Дабравольскі.

«Мне нават адна суддзя Вярхоўнага суда сказала калісьці: «понимаете, мы ж государевы люди». Гэта знчыць, што гэтыя людзі проста не маюць ніякага пачуцця ўласнай годнасці. Яны даўно яго страцілі, і яны могуць толькі падпарадкоўвацца – гэта халопы», – заявіў Аляксандр Дабравольскі ў эфіры «Белсату».

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу