Беларусаў ад п’янства выратуе зуброўка?

З кастрычніка ў Беларусі выраслі акцызы на моцны алкаголь і – адпаведна кошты на яго. Але настолькі нязначна, што гэта аніяк не адаб’ецца на аб’емах спажывання. Эксперт перадачы «Размова дня» прапануе для барацьбы з п’янствам дэрусіфікацыю культуры піцця.

Даследчык беларускай гастранаміі Алесь Белы адным са спосабаў змагання з алкагалізацыяй грамадства бачыць адраджэнне традыцыйных напояў, якія могуць папулярызавацца для сімвалічнага святочнага ўжывання.

Гаворка вядзецца пра Топ-3 – старку, крупнік і зуброўку.

Алкагалізацыяй ў нас, паводле эксперта, расейскага разліву. І ўсталявалася літаральна за адно пакаленне ад канца 19 стагоддзя. У выніку арыгінальныя алканапоі дагэтуль выцеснены гарэлкай. З другога боку, палякі зрабілі ўсё, каб замацаваць свае правы на тую самую зуброўку.

«У выніку гэты белавежскі напой з Беларуссю не асацыюецца, хоць пушча таксама наша. Але не скажаш, што ў нас яе скралі, забралі», – зазначае эксперт.

За сваё трэба змагацца:

« Гэта справа высілкаў не толькі вытворцаў, маркетолагаў, але і дзяржаўных органаў. Тут ёсць і момант крывадушнасці. Ах, непрыстойна, мы ж донары рэгіянальнай стабільнасці, што мы будзем заяўляць пра свае правы. Але ж у нас і першыя месцы з Літвой па алкагалізме! Карацей, Беларусі не выпадае рабіць выгляд цнатлівай дзяўчыны».

Чаму самагон не пасуе, каб культывавацца як нацыянальны напой?Якія гарады могуць прэтэндаваць на статус нашых алкасталіцаў? Падрабязней пра гэта і не толькі – у поўным выданні перадачы «Размова дня» з Усеваладам Сцебуракам.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?