Беларускі рэжысёр зняў фільм пра тое, што ў Беларусі «заўсёды так чыста!»

Чыстыя вуліцы, падстрыжаная зеляніна, старанна замаляваныя графіці на будынках. Прызнайцеся: ці хтосьці з вашых знаёмых замежнікаў, якія пабывалі ў Беларусі, не захапляўся беларускім парадкам? А наш зямляк Максім Швед узяў і зняў дакументальную стужку пра ЖЭС-арт, і хутка фільм прэзентуюць на Кракаўскім кінафестывалі.

Максім Швед, рэжысёр і аўтар фільму:

«Мне падаецца, квадраты, якія паўстаюць замест надпісаў, вельмі яскрава адлюстроўваюць наш ментальны стан, наш спосаб мыслення. Для польскага аператара было вельмі дзіўна, што ўвогуле можна зрабіць стужку, тэмай якой можа быць чысціня і парадак. Як і ўсе замежнікі, ён таксама прыязджае і кажа: ну насамрэч гэта чысціня вельмі відавочная, паказальная нават, стэрыльная. І калі да нас прычапіўся ў пэўны момант на плошчы Леніна міліцыянер, кажа, што вы тут здымаеце, я кажу: фільм пра чысціню і парадак. Ён адразу адчапіўся, для яго было вельмі зразумела, ён нават ганарыўся, для яго гэта была канкрэтная тэма. А паляк казаў: неяк дзіўна…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу