Беспрацоўны: Дуля вам, а не сплата пабору!



Тыя, каму прыйшлі «лісты шчасця» з падатковых інспекцыяў наконт дармаедства, рэагуюць па-рознаму. Нехта плаціць адмысловы збор, а хтосьці катэгарычна адмаўляецца. Як паліттэхнолаг Сяргей Марцалеў. Які называе сябе беспрацоўным, а не дармаедам, а само спагнанне акрэслівае не падаткам, а паборам. І ўрэшце ён не збіраецца плаціць, «таму што не быдла».

Сяргей Марцалеў не заклікае выходзіць на вуліцу, а прапануе тактыку «дуля ў кішэні»: «Я прапаную пасіўны грамадзянскі пратэст, каб дзяржава адчула, што маюцца рамкі, за якія выходзіць нельга».

Чаму беларусы заўжды вінаватыя дзяржаве? «Гэта наша краіна, але не наша дзяржава. Нехта захацеў, каб мы прымусова працавалі. Дэкрэт №3 супярэчыць Канстытуцыі наўпрост. І на гэта трэба спасылацца. На жаль, Канстытуцыя для Лукашэнкі – пусты гук. Гэта феадальны прынцып прыняцця рашэнняў: вы мае сяляне, я буду вамі кіраваць, як палічу патрэбным», – кажа Марцалеў.

У «Размове дня» з Сяргеям Марцалевым гутарыць Святлана Калінкіна.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?