Чаму ўлады баяцца панікі больш за каронавірус?

Медыі пужаюць каронавірусам. Але гэта да лепшага, мяркуе госць праграмы «Размова» Віталя Цыганкова намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.

Амаль ва ўсім свеце ўлады прыйшлі да высновы, што чым больш інфармацыі аб пандэміі маюць грамадзяне, тым больш зладжана яны дзеюць.

У Беларусі незалежныя медыі намагаюцца здабываць інфармацыю з усіх магчымых крыніцаў, а афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі выступаюць толькі ў ролі праваднікоў меркаванняў улады. У выніку першых абвінавачваюць у алармізме, другіх – у непрафесіяналізме.

«Хай гэтай інфармацыі кепскай будзе больш – хай лепш людзі баяцца каронавіруса, чым яны будуць паводзіцца бесклапотна, неяк разняволена, не звяртаючы ўвагі на сітуацыю. Гучаць паведамленні пра смерці, але гэта і ёсць нашае жыццё. Людзі сапраўды паміраюць. І калі б недзяржаўныя медыі пра гэта не казалі, то, магчыма, сітуацыі са смярцямі мы б не ведалі яшчэ колькі дзён, а можа быць, нават і тыдняў», – выказаўся Барыс Гарэцкі.

Глядзіце «Размову» Віталя Цыганкова з намеснікам старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барысам Гарэцкім.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: POOL/Reuters/Forum, Pacific Press Agency/Alamy Live News

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?