Чаргу ля Symbal.by разганялі трактарам

Белсат Zoom – новая праграма ў інфармацыйным вяшчанні. У цэнтры ўвагі – выбарчая кампанія, рэпрэсіі над актывістамі і журналістамі, эпідэмія каронавірусу. Каментары пацярпелых з месца падзеяў. Ацэнкі экспертаў. Мы здабываем інфармацыю там, дзе прымушаюць маўчаць.

Улады вінавацяць у масавым незадаволенні блогераў, незалежных журналістаў ды актыўных грамадзянаў. А тым часам у сталіцы трэці дзень праблемы з вадой, якая нібыта адпавядае санітарным нормам, але піць яе чамусьці нельга. Мы ідзём у чэргі па ваду і размаўляем з людзьмі. У Горадні Юлія Карначова з ініцыятыўнае групы Святланы Ціханоўскай кажа, што за ёю сочаць невядомыя ў белым мікрааўтобусе, баіцца за сябе і дзяцей. Жанчына не здолела з намі выйсці на сувязь. Напярэдадні яе аштрафавалі на 20 базавых велічыняў у судзе Ленінскага раёну Горадні. За што? Распавядзе гарадзенская пенсіянерка Станіслава Дамшэль, якая атрымала такі сама штраф у тым жа судзе.

А таксама будзе чарга да крамы «Symbal.by», якую зачыняюць, але да якой чацвёрты дзень стаяць людзі. Спачатку чаргу затрымалі, а цяпер улады знайшлі іншае развязанне – пасыпаць людзей пылам і паліваць вадою. Будзе і салідарнасць беларусаў замежжа. Перанясёмся ў Тэль-Авіў пад беларускую амбасаду, дзе сабраліся на акцыю больш за сто чалавек. Што сказала прысутная там акторка і спявачка Ганна Хітрык? Глядзіце ў нашай праграме.

Запрашае Сяргей Падсасонны. Таксама не забывайце пісаць нам: belsat@gmail.com.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Лукашэнка прызнаўся, што прачынаецца ў халодным поце

Армія Беларусі здасць краіну Палку Каліноўскага

Лукашэнка адбярэ грошы ў шматдзетных семʼяў

Як будуць выглядаць прэзідэнцкія выбары ў Беларусі?

Францыя вядзе таемныя перамовы з беларускім рэжымам

Што будзе з пашпартам Новай Беларусі пасля сыходу Кавалеўскага?

Візіт Лаўрова ў Менск: Лукашэнка падлізваўся як мог

Лукашэнка рыхтаваўся да прэзідэнцтва ва Украіне?