Чым Лукашэнка здзівіць на выбарах?

Якім чынам Аляксандр Лукашэнка збіраецца перамагчы на прэзідэнцкіх выбарах? Што паабяцае і чым спужае дзеля электаральнай перамогі? У студыі «Размовы» гэта абмяркоўваюць Віталь Цыганкоў і дырэктар недзяржаўнага Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Пётр Рудкоўскі.

Кожная выбарчая кампанія адметная пэўным наборам лозунгаў і заклікаў, на якіх Аляксандр Лукашэнка будуе сваю праграму. Традыцыйныя абяцанкі дабрабыту і стабільнасці дыскрэдытавалі сябе за 25 гадоў прэзідэнцкага кіравання. Якія абяцанні могуць спрацаваць сёлета?

«Набор лозунгаў наўрад ці зменіцца. Можа, зменіцца акцэнт. Тое, што будзе падкрэслівацца і паўтарацца часцей, гэта незалежнасць. Стандартны набор Лукашэнкавых лозунгаў – «Незалежнасць», «Дабрабыт», «Стабільнасць». Магчыма, у нейкай ступені будзе далучаны лозунг «Пераменаў», – выказаўся Пётр Рудкоўскі.

Ці будзе звязаны курс на перамены з тым, што Лукашэнка часта скардзіцца на стомленасць? Пра гэта ў «Размове» Віталь Цыганкоў гутарыць з дырэктарам недзяржаўнага Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Пётрам Рудкоўскім.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.
Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?