Чыноўнікі хочуць прыбраць Лукашэнку?

Сярод тых, хто сёння займае розныя пасады ў дзяржаўным апараце, большасць разам з народам марыць аб змене ўлады, але баіцца выступіць публічна. Так лічыць госць «Размовы» Віталя Цыганкова, былы чыноўнік адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Пласкавіцкі.

Нават пратэстоўцам прасцей схавацца ад атак сілавікоў, чым чыноўнікам, упэўнены госць «Размовы». Дзяржаўныя службоўцы баяцца паказаць нелаяльнасць да рэжыму, а тым больш адкрыта заявіць аб нязгодзе з яго дзеяннямі.

«Сілавікі – шчыльная групоўка, яны насамрэч ведаюць, што якая б улада ні прыйшла, ім давядзецца адказваць за вельмі сур’ёзныя злачынствы. Не тыя, што здзейсненыя цяпер, а тыя, што здзяйсняліся раней. Вось на гэтых людзей Лукашэнка можа безумоўна абаперціся. І ён на іх абапіраецца. І менавіта гэтых людзей баіцца дзяржапарат», – заявіў Аляксандр Пласкавіцкі.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?