Давядзецца выбіраць: быць дармаедам ці з’яжджаць

Амаль паўмільёна дармаедаў налічылі ў Беларусі чыноўнікі. Улады сцвярджаюць, што гэтыя людзі не жадаюць браць дзелу ў эканоміцы, а незалежныя эксперты канстатуюць – часцей за ўсё дармаедамі прызнаюць жыхароў дэпрэсіўных рэгіёнаў, дзе ўвогуле няма аніякай працы.

Эксперт цэнтру эканамічных даследаванняў «BEROC» Алег Мазоль у «Размове Мацкевіча» зазначае, што сёння да дармаедаў часцей за ўсё залічаюць тых, хто з’яжджае на заробкі ў іншыя краіны. І справа не ў тым, што людзі баяцца трапіць у лік не занятых у эканоміцы. Ім проста няма дзе працаваць. Гэтая праблема асабліва востра стаіць у памежных рэгіёнах, дзе амаль кожны другі жыхар сутыкаецца з выбарам – з’ехаць працаваць у іншы рэгіён Беларусі або за мяжу. У абодвух выпадках людзі нярэдка прымаюць рашэнне застацца на новым месцы назаўжды.

  • Ці сапраўды дэкрэт аб дармаедах спрыяе міграцыі?
  • Чаму будоўля новых прадпрыемстваў у дэпрэсіўных рэгіёнах праблемы не развяжа?
  • Якія рэгіёны Беларусі рызыкуюць страціць самымі дармаедаўскімі?

Адказы на гэтыя да іншыя пытанні шукайце ў праграме «Размова Мацкевіча», дзе нас чакае эксперт цэнтру эканамічных даследаванняў «BEROC» Алег Мазоль.

Фота: REUTERS / Vasily Fedosenko / FORUM

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?