Дазволім расейцам перапісаць гісторыю Беларусі?

Расейскае Міністэрства культуры хоча разабрацца з «фальсіфікацыяй гісторыі» ў Беларусі. Гэта адкрыццё новага фронту ў інфармацыйнай вайне ці проста жаданне разабрацца ў гістарычнай спадчыне? Гісторык Зміцер Дрозд у «Размове» Святланы Калінкінай тлумачыць, чаго ад гэтага чакаць беларусам.

Пакуль у падзеле газу і нафты наступіла зацішша, справы дашлі да падзелу агульнай гісторыі. Прыўладны гісторык Ігар Марзалюк заклікае вярнуць каштоўнасці, што захоўваюцца ў Расеі, а расейскае Міністэрства культуры плануе ў Беларусі шэраг мерапрыемстваў, скіраваных супраць «фальсіфікацыяў гісторыі». Што гэта – палітыка ці даследванні?

«Думаю, гэта перш за ўсё палітыка, – мяркуе гісторык Зміцер Дрозд. – Гісторыя – тая ж палітыка, проста іншымі сродкамі».

Паводле госця праграмы, у расейскіх гісторыкаў ёсць усе падставы, каб быць не задаволенымі беларускай версіяй агульнай гісторыі. Падзелы Рэчы Паспалітай для расейцаў былі «вызваленнем брацкага народу», для беларусаў жа – акупацыяй. І сёння будзе прыкладацца максімум высілкаў, каб расейская пазіцыя дамінавала і ў беларускай гістарыяграфіі.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

На ілюстрацыі – калаж з фота: pxhere.com, wikipedia.org, Вольга Шукайла / TUT.BY

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?