Эпідэмія COVID-19 зверне шыю Лукашэнку?

Хто і навошта ідзе на выбары? Хто стаіць за кандыдатамі і якія мэты мае? Гэтыя палітычныя расклады цікавяць бальшыню.

Адказы на перадвыбарчыя пытанні дае старшыня Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, які мог стаць адзіным кандыдатам на пасаду прэзідэнта краіны.

Лукашэнка занадта паглыбіўся ў сваю паралельную рэчаіснасць, дзе не баіцца ні COVID-19, ні анексіі з боку Расеі, мяркуе госць студыі праграмы «Размова ProContra», старшыня Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

«Гэта можа для яго вельмі кепска скончыцца. Ён шыю сабе зверне. Ён усё зробіць, каб гэта адбылося. Канечне, яму дапамогуць у гэтым», – мяркуе Аляксандр Ярашук.

Да сакральных пытанняў жыцця і смерці, небяспекі сур’ёзнай хваробы кіраўнік краіны ставіцца неналежным чынам.

«Насамрэч не 170 чалавек у нас памерлі, а разоў у 20, можа, і ў 30 больш. І за кожным гэтым трагічным лёсам стаяць родныя», – кажа спадар Ярашук пра грамадскія настроі і дадае, што за доўгі час свайго кіравання Лукашэнка стварыў дзяржаву-паразіта, якая не здольная падтрымаць сваіх грамадзянаў.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Maxim Guchek / BELTA / TASS / FORUM

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?