«Еўрагульні патрэбныя толькі самому Лукашэнку дзеля падняцця ўласнага іміджу»

Роўна месяц да пачатку Другіх Еўрапейскіх гульняў, якія сёлета пройдуць у сталіцы Беларусі з 21 да 30 чэрвеня. Менск чакае больш як 4 тысячы спартоўцаў ажно з 50 краінаў, якія разыграюць амаль 200 камплектаў узнагародаў. Што застанецца нашай сталіцы пасля спартовай імпрэзы?

Размаўляем са спартовым аглядальнікам «Белсату» Алесем Пуцілам:

«Еўрагульні – як Дажынкі. Людзі цешацца з таго, што ў нас адрамантавалі дарогі, няхай у цэнтры, але ўсё ж такі горад абнавілі. Канешне, нельга нічога не рабіць пры падрыхтоўцы да такіх імпрэзаў. Але трэба разумець, што гэтыя Гульні патрэбныя толькі самому Лукашэнку. Ні Беларусі, ні беларусам, ні ўраду нават, а самому Лукашэнку дзеля падняцця свайго іміджу, уласнага іміджу. Дзе ён будзе выступаць, будзе сустракацца, абдымацца з дзяўчынамі-спартоўкамі і гэтак далей. Таму як яны вылезуць нам, гэтыя Гульні?

У той час, калі многія краіны адмаўляюцца нават ад Алімпійскіх гульняў праз рэферэндум, бо гэта вельмі вялікія выдаткі, то такія Еўрапейскія гульні могуць праводзіць аўтарытарныя краіны, такія як Беларусь, Азербайджан…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Чаго чакаеце ад сёлетніх Еўрапейскіх гульняў у Менску? Пра гэта мы пацікавіліся ў жыхароў сталіцы.

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу