Фізік-ядравік: Астравецкая АЭС, заказаная ў «Росатома», непаўнавартасная

Лукашэнка падпісаў указ № 70, які карэктуе ранейшы дакумент аб правілах бяспекі ў эксплуатацыі Астравецкай АЭС. У новай рэдакцыі ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы атрымаюць права ажыццяўляць кантроль радыеактыўнага забруджання БЕЗ ліцэнзіі.

Больш за тое, прадугледжваюцца грамадскія слуханні аб пытаннях бяспекі АЭС. З чым звязаныя гэткія захады? Пытанні адрасуем фізіку-ядравіку Андрэю Ажароўскаму на сувязі з Масквы:

«Указ нічога канкрэтнага не пастанаўляе. Хацелася б, каб праводзілася грамадскае абмеркаванне па ўсіх аб’ектах, якія будуць будавацца. А цяпер АЭС, у той сітуацыі, у якой яна заказаная ў «Росатома», яна непаўнавартасная. Там няма абʼектаў па захоўванні адпрацаванага ядравага паліва, дакладней ёсць, але не ўсе. Вось гэта і павінна быць спачатку нейкім чынам адпрацавана, потым пабудавана, і дзесьці ў гэтым працэсе яшчэ праведзеныя грамадскія слуханні. Паглядзім, як будуць улады з усяго гэтага выходзіць. […] Я думаю, што зʼяўленне гэтага ўказу звязана з тым, што праблема радыеактыўных адкідаў і адпрацаванага ядравага паліва не вырашаная».

А ці баіцеся вы запуску атамнай электрастанцыі ў Астраўцы? І калі так ці не, дык чаму? Паслухаем адказы жыхароў сталіцы.

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу