Фул-кантакт! «Дай дарогу!» у #BML Premium з галоўнымі песнямі

Іхныя канцэрты – гэта незабыўнае відовішча. 21 год на сцэне, 9 студыйных рэлізаў, два дзясяткі відэа. І, што істотна, поўныя залы.

Госці апошняга ў сезоне прэміўм-выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – лідары панк-рокавай сцэны Беларусі, гурт «Дай дарогу!». Музыкі сыгралі жывы сэт са сваіх этапных твораў у прысутнасці гледачоў. Юры Стыльскі ў шчырай размове з Міраю Шульц распавёў пра самыя скандальныя выступы, прыгадаў самыя яркія моманты з гісторыі ды прыадкрыў таямніцы прыватнага жыцця.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Помоги» (музыка і словы Юрыя Стыльскага)
  • «Дай Дарогу» (музыка і словы Юрыя Стыльскага)
  • «Supersession» (музыка і словы Юрыя Стыльскага)
  • «Температура» (музыка і словы Юрыя Стыльскага)
  • «По синему» (музыка і словы Юрыя Стыльскага)
  • «5 палата» (музыка і словы Юрыя Стыльскага)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Этна-трыа Троіца ў #BML Stars. Жывы сэт у разбуранай бажніцы ў Беразаўцы

Беларускія рок-гіты на ўсе часы – у студыі #BML

Топ беларускага пост-панку ды індзі. Плэй-ліст ад #BML

Рок па-беларуску. Плэй-ліст ад #BML

Крамбамбуля, Pomidor/off, Super Besse, Nürnberg у зборнай #BML

Haina – рок у новым фармаце ў #BML

«Союз» – супергурт, які грае фэйк-джаз у #BML

Shuma ў BML Premium – новае вымярэнне беларускага фольку