Георгій Лепін: «Беларусь акружаная ядравымі магільнікамі»

Украінскі «Энергаатам» афіцыйна пачаў будаўніцтва сховішча для адпрацаванага ядравага паліва ў Чарнобыльскай зоне адчужэння. Дзякуючы гэтаму праекту Кіеў зможа спыніць вываз адкідаў на перапрацоўванне ў Расею, і тым самым умацаваць сваю энергетычную незалежнасць ад Масквы. Пра перспектывы беларускай экалагічнае бяспекі ў эфіры «Белсату» разважае прафесар Георгій Лепін.

Галоўная праблема атамнае энергетыкі сёння – няма куды дзяваць адкіды. Практычна на ўсіх станцыях адкіды захоўваюцца на саміх станцыях.

Трэба было спачатку шукаць, дзе будуць захоўвацца адкіды, а потым будаваць станцыі. А атрымалася, што станцыяў набудавалі мноства – а сховішчаў няма.

Усе адкіды – вельмі небяспечныя

Надзейным гэты магільнік не будзе: сховішча павіннае знаходзіцца ў адмысловых грунтовых структурах – гарах або скалах, дзе няма грунтовых водаў; нішто не павінна разносіць гэтыя адкіды.

Усе размовы пра тое, што грунтовыя воды не могуць вынесці плутоній за межы сховішчаў – пустыя размовы. Адпаведна, тое, што хоча зрабіць Украіна – тое ж самае.

Беларусь акружаная магільнікамі.

Побач з нашымі межамі ёсць яшчэ адзін магільнік. Усё, што засталося пасля Ігналінскай АЭС нікуды не было вывезена, і там захоўваецца.

Пра небяспеку, якую рыхтуюць нам суседзі – а таксама мы самі глядзіце ў «Гарачым каментары»

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу