Гісторык: «Еўрапейская памяць – гэта памяць пра канкрэтных загінулых людзей, пайменна. У Беларусі памяць – абстрактная»

У Трасцянцы адкрылі новы помнік «Масіў імёнаў» – гэта помнік дэпартаваным аўстрыйскім габрэям. Усталявалі яго па ініцыятыве і на сродкі ўраду Аўстрыі. Аўтар канцэпцыі новага помніку аўстрыйскі архітэктар Даніель Занвальд. А ўвасобіў ідэю беларускі скульптар Канстанцін Касцючэнка, аўтар цэнтральнай кампазіцыі мемарыяла «Брама памяці».

Канстанцін Касцючэнка, скульптар:

«Сама ідэя работы – гэта адзін вялікі каменны валун, каторы раскалоўся на гэтыя 10 частак, 10 калонаў, кожная калона сімвалізуе чыгуначны склад, цягнік, якім прывозілі сюды грамадзянаў Аўстрыі…»

На адкрыцці гэтага помніку ў Трасцянцы прысутнічалі аўстрыйскі канцлер Зэбаст’ян Курц і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Пра Трасцянец, ягонае месца ў беларускай ды міжнароднай гісторыі запытаемся гісторыка Ігара Кузняцова.

«Упершыню на ўсёй тэрыторыі мемарыялізацыі з’явіўся помнік з імёнамі 10 тысячаў дэпартаваных габрэяў. Але агульная колькасць дэпартаваных, знішчаных у Менску з восені 1941-га па восень 1942 года, – каля 30 тысячаў. Трэба адзначыць, што ў Трасцянцы мемарыяльны надпіс прысвечаны каму? Удзельнікам падполля і партызанскага руху, ваеннапалонным, вязням Менскага гета і габрэйскаму насельніцтву, дэпартаванаму з Аўстрыі, Германіі, Польшчы, Чэхіі і іншых краін. Але звярніце ўвагу на адную асаблівасць: памяць ніводнага прозвішча нашых суграмадзянаў, у тым узнікаў Менскага гета, не ўвекавечаная. […]

Еўрапейская памяць – гэта памяць пра канкрэтных загінулых людзей, пайменна, няма абстрактнай памяці. У Беларусі памяць – абстрактная…»

Чаму беларускія афіцыйныя асобы маюць такую падзеленую памяць, Трасцянец памятаюць лепш, чым Курапаты? Адказваюць жыхары Менску.

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу