Google спраектаваў «разумную» куртку



«Google» і «Levi’s» стварылі куртку адмыслова для раварыстаў. У яе рукаў ушыты масіў новых сэнсараў, дзякуючы якім распазнаюцца жэсты непасрэдна на паверхні тканіны. Паводле традыцыі разумная куртка звязваецца са смартфонам пры дапамозе бяздротавай тэхналогіі Bluetooth.У выніку супрацы карыстальнік пры дапамозе жэстаў можа кіраваць мультымедыйным плэерам, адказваць на тэлефанаванні, атрымліваць паведамленні ды выконваць іншыя дзеянні. Пры гэтым падчас язды роварам не прыйдзецца даставаць смартфон і адцягвацца на працу з ім. Акумулятар і асноўныя электронныя кампаненты «разумнай» курткі сканцэнтраваныя ў адмысловым модулі.Першыя тэсціроўшчыкі атрымаюць смарт-куртку увосень бягучага году. У продажы навінка зʼявіцца толькі налета.

Таксама ў выданні:

«Toyota» абʼядналася са стваральнікам «Segway»: кампанія выпусціла вазок, які здольны ўздымацца па лесвіцы.Модульны смартфон ад «Google» зʼявіцца ў 2017 годзе.

Кірыл Смяглікаў

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Беларускі кіберспорт: прафесійны і жорсткі

Беларусы адвучваюць астранаўтаў NASA ад зямных звычак

Як стварыць стартап у Беларусі

Ці сонечная энергетыка можа быць эфектыўнай у Беларусі?

Пратэз рукі можа бачыць

Штучную матку стварылі ў ЗША

Парасон для аўтамабіля выпусцілі ў ЗША

Амерыканцы распрацавалі сельскагаспадарчага «Тарзана»