Каб падрыхтавацца да большага пенсійнага ўзросту, чалавек мусіць жыць, а не выжываць



Беларусь – нацыя пажылых. У краіне з насельніцтвам 9 млн 400 тысяч чалавек – Br 2,5 млн – пенсіянеры, то бок больш нават, чым кожны чацвёрты. Пры гэтым доля працаздольных людзей у нашай краіне стала змяншаецца.Ужо сёння з улікам дэмаграфічнай сітуацыі выдаткі на выплату пенсіяў штомесяц з дзяржаўнага бюджэту складаюць каля 10 % ВУП – больш за 6,5 трыльёнаў рублёў. Пры гэтым дзяржава, якая заяўляе пра сацыяльную накіраванасць, перыядычна павялічвае пенсіі. Хоць сёлета, нягледзячы на дэвальвацыю і інфляцыю, пенсію паабяцалі павысіць толькі двойчы – літаральна перад і пасля выбараў. Летась пенсіі павялічваліся тры разы цягам году. Адпаведна, нагрузка на асобаў працаздольнага ўзросту павялічваецца, бо на 1 тыс. чалавек, якія працуюць, прыпадаюць 403 асобы непрацаздольнага ўзросту. І сітуацыя далей будзе толькі пагаршацца. Адным з рашэнняў праблемы з’яўляецца ідэя кіраўніцтва краіны павялічыць не пенсіі, але пенсійны ўзрост.Госць «Гарачага каментара» – эканаміст Іна Гармель. Каб падрыхтавацца да павелічэння песнійнага ўзросту, чалавек мусіць жыць, а не выжываць, як цяпер у сучаснай Беларусі, заўважыла адмысловец.МЯ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу