Кара без прысуду

У гэтай праграме мы неаднойчы распавядалі пра жахі беларускай турмы. Але часта сапраўднае пекла пачынаецца яшчэ на этапе следства, калі чалавечая псіхіка ламаецца як запалка. І тады суд – гэта толькі фармальны прамежкавы этап у чарадзе пакаранняў.Наш першы герой падчас візіту нашай аўтаркі Аксаны Рудовіч не сказаў нам ані слова. Ягор Пратасеня ляжаў у суседнім пакоі ў стане клінічнай смерці. Гаварыла толькі яго маці, і крычалі лісты маладзёна з жодзінскай турмы. Падчас працы над праграмай стала вядома, што Ягор Пратасеня памёр.Госці ў студыі – былы адвакат Павел Сапелка і Ганна Юркойць з Ашмянскага раёну. Яе муж амаль 1,5 года знаходзіцца ў следчым ізалятары на вул. Валадарскага ў Менску па так званай справе «мытнікаў».

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

«Крутыя» з 90-х, дзе яны цяпер?

За пакой у інтэрнаце забіраюць 2/3 пенсіі

Адседзеў 12 гадоў ні за што

18 год турмы за паход у лес

Навошта рэвалюцыі? Беларусь змяняюць блогеры

«Прырода выжыве, беларусы – не»

Мастацтвазнаўца працуе дворнікам, або Чаму ў Беларусі так чыста

Кіроўца скочыў з моста. Гісторыя атрымала працяг