Карбалевіч пра ад’езд Бабіча: «Гэта перамога Лукашэнкі»

На думку палітычнага аглядальніка Валера Карбалевіча, вяртанне амбасадара Расеі Міхаіла Бабіча дадому – псіхалагічная і медыйная перамога кіраўніка Беларусі.

«Бабіч паводзіў сябе ў Беларусі паводзіў сябе не як дыпламат. У ягоных выказваннях была элементарная знявага ў адрас Лукашэнкі – так дыпламаты сябе не паводзяць», – звяртае ўвагу госць праграмы.

«Тое, што яго адклікаюць – гэта пэўная псіхалагічная перамога Лукашэнкі. З іншага боку, гэта іміджавая параза Пуціна. Бо сітуацыя з гэтым скандалам выйшла на публіку», – кажа Карбалевіч.

Валер Карбалевіч дапускае, што, згодна з паведамленнямі некаторых медыяў, Лукашэнка мог нешта паабяцаць Расеі ўзамен, але пытанне ў тым, наколькі гэта будзе выкананае.

«Гаворка ідзе пра Саюзную дзяржаву. Сапраўды, Лукашэнка мог паабяцаць выканаць усе параметры дамовы аб ёй – але няхай толькі Расея дасць крэдыт і пагодзіцца на танную цану на нафту, на газ у наступным годзе. Калі ўсё гэта Беларусь атрымае – Лукашэнка можа і перадумаць: такая схема рэалізуецца не першы раз», – дадае эксперт.

Поўную размову глядзіце ў відэа

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу