Кобрынскі ўчастковы зламаў нагу 59-гадоваму вяскоўцу – цяпер міліцыянта судзяць

У Кобрыне судзяць участковага Сяргея Куляшова за перавышэнне службовых паўнамоцтваў і нанясенне цялесных пашкоджанняў.

Паводле пацярпелага, міліцыянт збіў яго без усялякай прычыны.

Дэталі гэтай справы распавядае ў «Гарачым каментары» журналіст і блогер з Берасце Сяргей Пятрухін.

«18 сакавіка 59-гадовы жыхар вёскі Бярозна Кобрынскага раёну вяртаўся з пахавання жонкі брата. Да хаты ён не дайшоў метраў 50, калі яго «падрэзаў» міліцэйскі УАЗік. З машыны выйшаў Сяргей Куляшоў. Паводле Куляшова, бачачы, што Анатоль выпіўшы, ён прапанаваў яму праехаць да аддзелу міліцыі. Анатоль ехаць не захацеў, у выніку чаго ў яго была зламаная нага», – кажа Пятрухін.

Паводле журналіста, міліцыянт прапанаваў Анатолю 700 долараў, каб замяць гэтую гісторыю, але той усё ж звярнуўся са скаргаю ў праваахоўныя органы.

 

ІІ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу