Куды падзенуць мільён беспрацоўных?

Ніхто не жадае перабівацца на адной бульбе, каб дзяржава лягчэй пераадолела каронакрызіс? Падзенне ўзроўню жыцця можа зрабіцца самай вялікай праблемай для постпандэмічнай Беларусі.

Госць «Размовы» Віталя Цыганкова эканаміст Цэнтру BEROC Леў Львоўскі іранізуе: кожны аналітык сёння мусіць быць і вірусолагам, і вешчуном.

Эканамічны крызіс, які ўзнік з-за пандэміі каронавіруса, шмат у чым унікальны, і прадказаць, як будуць развівацца падзеі, досыць складана. На жаль, добрага сцэнару для Беларусі не існуе.

«Мы можам спрачацца і гаварыць аб розных сцэнарах. У некаторых сцэнарах у нас будзе зусім невялікі мінус, у іншых – мінус большы, але я не бачыў ніводнага прагнозу ні ад адзінай сур’ёзнай арганізацыі, які паказваў бы станоўчы рост», – выказаўся Леў Львоўскі.

Каронакрызіс балюча ўдарыў па эканоміцы шмат якіх краінаў. З вуснаў еўрапейскіх чыноўнікаў гучаць запэўніванні: «Мы ратуем людзей».

Што кажуць улады Беларусі? Вы даведаецеся з «Размовы» Віталя Цыганкова з эканамістам Цэнтру BEROC Львом Львоўскім.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Alexei Nikolsky /Russian Presidential Press and Information Office TASS

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?