Лекар-неўролаг Васіль Аўраменка: Лекары, які лечыць бедных людзей, не могуць быць багатымі



Медыцына бясплатная і даступная. Кожнага чалавека дзяржава носіць на руках. А лекараў забяспечвае самай мадэрнізаванай тэхнікай. Не, гэта не чарговы міф пра Сінявокую. Гэта рэчаіснасць… паводле Лукашэнкі.У Беларусі забяспечылі роўны доступ насельніцтва да аб’ектаў аховы здароўя, а таксама дасягнулі добрых паказнікаў датычна скарачэння дзіцячай і мацярынскай смяротнасці. Цалкам мадэрнізавалі ахову здароўя. Пры гэтым ключавымі кірункамі сталі кардыялогія і анкалогія. Пра гэта кіраўнік краіны казаў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Згодна з заявамі чыноўнікаў, у Беларусі за апошнюю пяцігодку ў ахову здароўя ўклалі велізарныя сродкі. Аднак чаму на практыцы сітуацыя выглядае іначай, як і становішча саміх лекараў?Паводле госця праграмы лекара-неўролага Васіля Аўраменкі, калі лекары праз нізкія заробкі будуць браць двайныя стаўкі, то да іх патрапіць будзе яшчэ цяжэй.Глядзіце «Гарачы каментар» з лекарам-неўролагам Васілём Аўраменкам.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу