Лявон Тарасэвіч: гэта не канец «Басовішча». «Лета ў Аб’ектыве»

Трыццаты раз прагучаў Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» на польскім Падляшшы. Цягам двух вечароў на гарадоцкай паляне Барык зайгралі два дзясяткі выканаўцаў.

Паводле арганізатараў з Беларускага аб’яднання студэнтаў у Польшчы сёлетняя юбілейная імпрэза была апошняй, ладзіць фэст больш не будуць. Суаўтар ідэі фестывалю Лявон Тарасэвіч лічыць, што знойдуцца іншыя арганізатары.

У завяршэнне імпрэзы не вераць і выступоўцы. Паводле Лявона Вольскага, «Басовішча» можа змяніць фармат, а Алесь Лютыч, развітаўшыся з публікай, сказаў проста: «Да сустрэчы праз год!»

Разам з фестывалем прайшоў таксама конкурс маладых гуртоў. Галоўныя прызы атрымалі гурт «Гарманікс Коледж» (Harmonix College) і «Люты Сакавік» (Luty Sakavik).

У нашым сюжэце мы паразмаўлялі з удзельнікамі і арганізатарамі фестывалю ды абмеркавалі магчымую будучыню для «Басовішча».

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Беларускі гід знаёміць ізраільцянаў з іхнай краінай

«Шалом насуперак усяму». На Падляшшы прайшоў фестываль габрэйскай культуры

Як жыве Буча пасля дэакупацыі

Беларускія фермеры вырабляюць сыры пад Кракавам

У Падляскім ваяводстве Польшчы асвяцілі помнік святой пакутніцы Марыі Петручук

Як спраўляюць «Перапяліцы» у вёсцы Тапаркі?

Тусач тутэйшых і абуджаных на «Тутака» атрымаўся

Пачалося ўсё са сваркі з бацькам, гарманістам з-пад Гайнаўкі