Менск зачысцяць ад бесхацінцаў?

Бесхацінцаў і жабракоў могуць зноў масава вывезці з Менску. Гэтак лічаць праваабаронцы ды валанцёры і заклікаюць дзяржорганы займацца дапамогаю беспрытульным людзям, а не праводзіць зачысткі.

Традыцыя вывазіць жабракоў, бадзягаў ды іншыя непажаданыя элементы далей ад гораду падчас значных міжнародных падзеяў узнікла яшчэ ў савецкія часы. Напярэдадні ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Менску з 21 да 30 чэрвеня, праваабаронцы баяцца, што бесхацінцаў прымусова прыбяруць з вуліцаў сталіцы.

Для таго, каб рэальна апісаць стан бадзяжных людзей, праваабарончыя арганізацыі «Human Constanta», Беларускі хельсінкскі камітэт ды «Libereco – Partnership for Human Rights» падрыхтавалі адмысловую справаздачу «Бесхацінцы і права на жыллё ў Беларусі».

Пра тое, якія чалавечыя лёсы апісвае справаздача, як можна дапамагчы бесхацінцам, глядзіце ў праграме «Размова Мацкевіча» з намеснікам старшыні Беларускага хельсінкскага камітэту Васілём Санковічам.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?