Увесь папярэдні год дэлегацыі з Беларусі і Расеі працавалі над дакументамі, якія максімальна зблізяць заканадаўства ўва ўсіх галінах і напрамках, што найбольш балюча для Беларусі, эканоміка якой складае 3 адсоткі ад абʼёму расейскай. Тры эканамічныя дарожныя мапы з трыццаці не ўзгаднілі. З імі і 31-ая, існаванне якой кіраўнік нашай краіны спрабаваў схаваць, а калі інфармацыя з’явілася – сказаў: не падпішу. Што падпіша, а што не… у новым годзе? Глядзіце ў сюжэце Юліі Цяльпук.
Масква спыніла пастаўкі нафты на беларускія нафтаперапрацоўныя заводы. Да чаго прывядзе нафтавы шантаж Масквы? Каментуе Рыгор Астапеня, заснавальнік Цэнтру новых ідэяў, аналітык «Chatham house» у Лондане.
Было ў навагоднім віншаванні Аляксандра Лукашэнкі і пра незалежнасць, і права людзьмі звацца. Кіраўнік краіны адзначыў і ўмацоўванне пазіцыяў Беларусі на міжнароднай арэне. Ці можа заходні вектар стацца альтэрнатываю здачы суверэнітэту? Разбіраўся Ігар Кулей.
Сусветныя палітыкі не паспелі развязаць праблемы да Новага году – і цягнуць іх за сабой. А разам з імі – і нас. Ці стане гэты год часам вырашэння або паглыблення сусветных канфліктаў, Дзяніс Дзюба распытаў экспертаў у міжнародных дачыненнях з розных краінаў.
«Мы павінны быць скептычнымі да ўсяго, што чуем у палітыцы», – лічыць Аарон Шаракман, лаўрэат прэстыжнай Пуліцэраўскай прэміі ды галоўны рэдактар самага буйнога сэрвісу факт-чэкінгу ў ЗША politifact.com. Аліна Коўшык у Менску запісала інтэрв’ю са славутым амерыканскім журналістам.
Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у пятніцу а 21:20. Заходзьце на Facebook праграмы! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.