Навагодняе шоу «Белсату» з найлепшай беларускай музыкай

Святочнае шоу «Новае пакаленне на Новы год», якое падрыхтаваў «Белсат» у супрацы з tuzin.fm для навагодняй ночы.

У навагоднім шоу бяруць удзел айчынныя музыкі, якія абʼядналіся ў дуэты.

«Мы прасілі кожнага з аўтараў напісаць песню, адпаведную нагодзе – каб выйшла ўрачыста, узнёсла,кранальна, па-святочнаму. Якраз сучасных навагодніх песень па-беларуску ў нас не стае, варта запаўняць гэтую нішу. Усе запрошаныя адгукнуліся імгненна і паставіліся да ідэі звышсурʼёзна», – тлумачыць аўтар праекту, галоўны рэдактар Tuzin.fm Сяргей Будкін.

Сярод іншых дуэтамі заспявалі: этна-гурт «VuRaj» і «CherryVata», «Палац» і Алесь Дзянісаў, «TonqiXod» і Сяргей Пукст, «Re1ikt» і Павел Аракелян, Алесь Кот-Зайцаў і Ганна Хітрык, Vinsent і Shuma, Аляксандр Памідораў і Павел Булатнікаў.

«Гэтае святочнае шоу – спроба паказаць пэўны зрэз беларускай альтэрнатыўнай сцэны. Калі мы запрашалі ў праект, мы арыентаваліся найперш не толькі на імёны, але і на актуальнасць творчасці. Хацелі паказаць тых выканаўцаў, якія не частыя госці на беларускіх тэле- і радыёканалах, некаторыя з іх яшчэ толькі пачынаюць свой шлях, але маюць талент і харызму. Больш за тое, хацелася спалучыць у кожным нумары розных з музычнага мыслення асобаў, каб паглядзець што з гэтага выйдзе. Эксперымент па злучэнню розных стыляў і жанраў прайшоў удала – тут кожны з дуэтаў можна ставіць у прыклад, бо ў кожным з 10 нумароў ёсць свая непаўторная разынка», – працягвае Сяргей Будкін.

Яскравы канферанс святочнага вечару забяспечаць вядоўцы – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў і акторка «Свабоднага тэатру» Юлія Шаўчук, а павіншуюць гледачоў вядомыя і шанаваныя асобы.

НМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Live Stream Навагодні Марафон. Святочнае шоу

15 гадоў разам. Навагодні канцэрт

Чароўны навагодні мюзікл «Вяртанне дадому»

Партызанскі новы 2021. Святочнае шоу

Неверагодна-навагодні фільм «ЧынЧыны ў краіне цудаў»

Нармальны Новы год. Святочнае шоу

«Нас у Маскве не зразумеюць». Шалёнае навагодняе тэлешоу ад «Belsat Music Live» і Лявона Вольскага

10 год прыгод, навагодняе тэлешоу ад «Белсату»