Няма чаго святкаваць. Споўнілася 100 гадоў з утварэння ССРБ

Улады Беларусі маюць сантыменты да ўсяго савецкага, але гэты юбілей прайшоў незаўважана. 1 студзеня 1919 года была заснаваная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь. Вядоўца праграмы «Размова дня» Святлана Калінкіна разам з гісторыкам Нінаю Стужынскаю разважаюць пра тое, што значыла тая дзяржава для беларусаў.

ССРБ нярэдка супрацьпастаўляюць БНР. Маўляў, чым гэтае дзяржаўнае ўтварэнне горшае. Гісторык Ніна Стужынская тлумачыць, чаму БССР узору 1919 года не цягне на нацыянальную дзяржаву і беларусам сапраўды асабліва няма чаго святкаваць.

«ССРБ была абвешчаная ў Смаленску, хоць Менск быў ужо вызвалены. І гэта сімвалічна. Ці быў легітымны орган, які абвесціў Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку Беларусь? Гэта была партыйная канферэнцыя гэтак званага Аблвыканкамзаху. У першую чаргу гэта была ініцыятыва камуністаў расейскіх. Дэлегатаў ніхто не абіраў, хто прыехаў, той прыехаў. Таму трэба казаць, што гэтая канферэнцыя не мае легітымнасці», – выказалася Ніна Стужынская.

Гісторык зазначае: шмат хто з удзельнікаў стварэння ССРБ, дорага паплаціліся за сваю ініцыятыўнасць і імкненне да ідэалаў. Глядзіце праграму, прысвечаную 100-годдзю ўтварэння Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь, са Святланаю Калінкінай і гісторыкам Нінаю Стужынскаю.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?